Сустрэча кантактнай групы па Ўкраіне адбудзецца заўтра ў Менску

Менск, МЗС

Час і месца правядзеньня сустрэчы паведамяць зранку ў пятніцу, сказаў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Зьнешнепалітычнае ведамства распаўсюдзіла запрашэньне журналістам, зацікаўленым у асьвятленьні сустрэчы кантактнай групы, накіраваць адпаведную заяўку ў МЗС, паведамляе БелТА.

Пакуль не вядома, ці возьмуць удзел у перамовах прадстаўнікі прарасейскіх сэпаратыстаў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што перамовы павінны прывесьці да «неадкладнага спыненьня агню і адводу цяжкога ўзбраеньня ад лініі судакрананьня» ва ўсходняй Украіне.

Больш за 5100 чалавек былі забітыя ў зоне канфлікту з красавіка.