Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша:
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе прэсавую канфэрэнцыю для беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі. Яна адбудзецца ў палацы Незалежнасьці. Пачатак у 11 гадзінаў.
У Міністэрстве замежных спраў пройдзе сумесная з прадстаўніцтвам ААН у Беларусі канфэрэнцыя «Умацаваньне тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і ААН у сфэры разьвіцьця». У мерапрыемстве возьмуць удзел міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей і кіраўніца праграмы ААН у Беларусі Санака Самарасінха. Пачатак у 18 гадзінаў.
У галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў сьвету». Пачатак у 16 гадзінаў.
У краме «ЛогвінаЎ» пройдзе лекцыя Тодара Кашкурэвіча, прысьвечаная мастаку Арлену Кашкурэвічу. Пачатак у 19 гадзінаў.
Брусэль, нарада міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу, на якой будзе абмяркоўвацца абвастрэньне сытуацыі ва ўсходняй Украіне.
У гісторыі:
1864 — у Вільні арыштаваны Кастусь Каліноўскі.
1886 — Карл Бэнц запатэнтаваў аўтамабіль з рухавіком унутранага згараньня.
1919 — кангрэс ЗША прыняў 18-ю папраўку да канстытуцыі, якая забараняе вытворчасьць, перавозку і продаж сьпіртовых напояў. У краіне быў уведзены «сухі закон», які праіснаваў да 1933 году.
1922 — у Менску створаны Інстытут беларускай культуры, які пазьней рэарганізуюць у Акадэмію Навук.
1924 — Заснаваны Бярэзінскі запаведнік.
У памяці:
1860 — нарадзіўся Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.
1866 — нарадзіўся Рамэн Ралян, францускі празаік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1878 — нарадзіўся Уладзімер Самойла, дзяяч беларускага адраджэньня.
1884 — нарадзіўся Антон Луцкевіч, адзін з ідэолягаў беларускага адраджэньня.
1956 — нарадзіўся Сяргей Бароўскі, футбаліст менскага «Дынама».
1969 — памёр Ален Далес, амэрыканскі дзяржаўны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і пяты дырэктар ЦРУ.
Цытата:
Аснову ідэялёгіі кожнага нацыянальна сьвядомага народу становіць жаданьне волі, жаданьне быць гаспадаром сваёй зямлі.
Антон Луцкевіч