Яго асудзілі на два гады ўмоўна.
У расейскім горадзе Чэбаксары за гвалт у дачыненьні да паліцыянтаў асудзілі 24-гадовага мясцовага жыхара, які зьяўляецца грамадзянінам Беларусі.
Як паведамляе «Беларускі партызан» са спасылкай на сайт pg21.ru, у адной з кавярняў горада хлопец учыніў скандал з пэрсаналам. Пры гэтым ён паводзіў сябе агрэсіўна, гучна і нецэнзурна лаяўся.
Скандаліста забрала паліцыя. Але і ў пастарунку ён працягваў крычаць на паліцыянтаў. Потым малады чалавек паспрабаваў самавольна сысьці. Паліцыянты яго спынілі, тады ён ударыў рукой па твары двум паліцыянтам, а потым аднаму зь іх — каленам у галаву.
Хулігана асудзілі да двух гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна.