У выніку баявых дзеяньняў, баявікамі ў Данецкам аэрапорце цалкам разбураная дыспетчарская вышка, як перадае інфармацыйнае агенцтва УНІАН
Пра гэта спачатку паведамілі ўкраінскія вайскоўцы, якія ўтрымліваюць пазыцыі на мэтэавышцы, а затым пацьвердзіў камандзір 1-й штурмавой роты ўкраінскага дабраахвотніцкага корпуса «Правы сэктар».
«Візуальна вышкі няма. Дым у раёне новага тэрмінала», — адзначаюць відавочцы ў сацыяльных сетках.
Паўразбураная дыспетчарская вышка была сымбалем абароны Данецкага аэрапорта, які ўтрымліваецца ўкраінскімі вайскоўцамі з траўня мінулага года нягледзячы на амаль штодзённыя атакі з выкарыстаньнем танкаў і артылерыі, якія працягваюцца і пасьля менскай дамовы аб замірэньні, дасягнутай летась у верасьні.