Беларускі рубель працягвае падзеньне адносна замежных валютаў. Па выніках біржавых таргоў даляр умацаваўся яшчэ на 250 рублёў, афіцыйны курс цяпер складае 14310 за даляр.
Прыблізна ў гэткіх жа парамэтрах вагаюцца паказьнікі куплі і продажу амэрыканскай валюты ў абменных пунктах. Такім чынам, за апошні месяц беларускі рубель страціў да даляра больш за 30%. Эўра гэтаксама знаходзіцца на піку абсалютнага максымуму — 16570 рублёў.
Даляраў і эўра ў вольным абароце па-ранейшаму не хапае, банкі прадаюць толькі тое, што здае насельніцтва.