Лукашэнка выказаў Алянду спачуваньні

Кветкі каля Французскай амбасады ў Менску

Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньні прэзыдэнту Францыі Франсуа Алянду ў сувязі з гібельлю людзей у выніку тэрарыстычнага нападу на рэдакцыю выданьня Charlie Hebdo, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.​

«У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі жахлівую вестку аб тэрарыстычным нападзе на рэдакцыю выданьня Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі і пацярпелі людзі. Мы рашуча асуджаем любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму», – гаворыцца ў спачуваньні.