Падзеньне эўра працягваецца на фоне падзеньня цэнаў на нафту. На ранішніх эўрапейскіх таргах курс эўра да даляра склаў 1,1842.
Кошт барэля нафты маркі Brent сёньня на таргах ў Лёндане упаў ніжэй за 50 даляраў ўпершыню з 2009 году. У ЗША кошт нафты маркі West Texas Intermediate таксама апусьціўся ніжэй за 50 даляраў за барэль.
Паводле апублікаваных сёньня дадзеных Эўрастату, у эўразоне спажывецкія цэны ўпалі ў сьнежні на 0,2 адсотка ў параўнаньні з студнем мінулага году, што зьяўляецца першай прыкметай дэфляцыі ў зоне адзінай эўрапейскай валюты ўпершыню з 2009 году.
Як адзначаюць інфармацыйныя агенцтвы, павольны рост глябальнай эканомікі і рост паставак нафты і газу ў апошнія тыдні прывялі да падзеньня цэнаў на паліва.