Беларусь на каляровых здымках 1912 году

Горад Полацак, Спаса-Эўфрасіньнеўскі жаночы манастыр, выгляд з поўдня. Цяпер у гэтага будынка дах цёмна-шэрага колеру

Полацак. Помнік вайне 1812 года на плошчы каля Мікалаеўскага сабора.

Поле. Зжатае жыта вязалі ў снапы, ставілі ў бабкі, якія налічвалі 5—12 снапоў. Потым высушаныя ў бабках снапы складвалі ў копы па 60 снапоў кожная.

Полацак, выгляд з паўночнага ўсходу. Большасьць драўляных пабудоапў да нашых дзён не захавалася. Домікі характэрныя для ўсходняй Беларусі - з уваходам недзе збоку ці ззаду. На захадзе краіны папулярны праект, калі ўваходныя дзьверы глядзяць проста на вуліцу, у выглядзе невялікай верандачкі.

Заходняя Дзьвіна у горадзе Дрыса (з 1962 года ён носіць назву Верхнядзьвінск).

Вежа ў старадаўняй царкоўнай сьцяне ў шасьці вярстах ад Полацку.

Віцебск, Усьпенскі кафэдральны сабор, прыклад Віленскага барока. Цяпер на гэтым месцы прыгожая набярэжная, сабор таксама стаіць.

Рака Дрыса, ўпадзеньне ў Заходнюю Дзьвіну.

Віцебск. Каля Заходняй Дзьвіны

Полацак. Мікалаеўскі сабор зь левага берага Заходняй Дзьвіны.

Віцебск, агульны выгляд усходняй часткі горада. Фатаграфія зроблена са званіцы Катэдральнага сабора.

Водны млын і плаціна. Такі водны млын (толькі цагляны) захаваўся, напрыклад, у менскім Лошыцкім парку.

Віцебск, агульны выгляд паўднёвай часткі горада.

Полацак, агульны выгляд паўночна-заходняй часткі горада.

Горад Дрыса. Агульны выгляд з паўночнага ўсходу.

Мост празь Бярэзіну ў горадзе Барысаве.

Віцебск. Паўднёва-ўсходняя частка горада.

Чорна-белы фотаздымак Менску з 1912 году.

Чорна-белы фотаздымак Менску з 1912 году.