«Засьнеш у Беларусі — прачнесься ў Маскве». Як выглядае прома-відэа Саюзнай дзяржавы

Сэрыю прапагандысцкіх відэаролікаў «Беларусь і Расея: мы разам» распрацавала і вырабіла кампанія Promofilm Сергея Рыбакова, Дзяніса Кур’яна і Сяргея Торбіка.​

Рэклямныя ролікі створаныя па замове Пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі​

Тэлевядоўца Дзяніс Кур'ян, які зьяўляецца крэатыўным прадусарам кампаніі Promofilm, у 2012 годзе звольніўся з БТ, дзе працаваў у праграмах «Сфэра інтарэсаў», «Актуальнае інтэрвію», «5×5».