2014 год стаў самым крывавым за час вайны ў Сырыі

У мінулым годзе ахвярамі грамадзянскай вайны ў Сырыі сталі больш за 76 тысяч чалавек, амаль палова зь іх — мірныя жыхары, у тым ліку больш за тры з паловай тысячы дзяцей.

Такія дадзеныя прыводзіць група сырыйскіх праваабаронцаў, якія базуюцца ў Вялікабрытаніі і вядуць маніторынг за сытуацыяй на радзіме. 2014-ы стаў самым крывавым годам з пачатку ўзброенага канфлікту ў Сырыі ў 2011 годзе, які перарос затым у грамадзянскую вайну.

Паводле ацэнак праваабаронцаў, усяго за гэты час загінулі больш за 200 тысяч чалавек.