Баку Вашынгтону: Сапраўдная «радзіма гвалту і карупцыі» — ЗША

Апячатаныя пракуратурай 26 сьнежня 2014 году дзьверы бакінскагна бюро Радыё Свабода.

Высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі прэзыдэнта Азэрбайджану рэзка зрэагаваў на амэрыканскую крытыку закрыцьця бюро Радыё Свабода ў Баку, параіўшы Вашынгтону заняцца праблемамі ў сваёй краіне.

Наўруз Мамедаў, намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ільхама Аліева і дырэктар аддзелу адміністрацыі па зьнешніх сувязях, напісаў у Твітэры, што ў сувязі з закрыцьцём бюро РС у Баку амэрыканскія дыпляматы «губляюць пачуцьцё меры». Мамедаў дадаў, што «сапраўднай радзімай гвалту, карупцыі і арыштаў» зьяўляюцца ЗША.

Мамедаў адказваў на ранейшы запіс у Твітэры амбасадара ЗША ў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЕ) Дэніэла Бэра. Бэр напісаў 27 сьнежня, што рашэньне Баку закрыць бюро Радыё Свабода ўрадам характарызуе «паводзіны слабых, няўпэўненых і карумпаваных» палітычных лідэраў.

Мамэдаў напісаў, што «было б лепш», калі б Бэр зьвярнуў увагу на падзеі ў сваёй краіне, згадаўшы пры гэтым нядаўнюю справаздачу Сэнату ЗША аб катаваньнях, якія ЦРУ ўжывала ў адносінах да падазраваных у тэрарызьме.

Праваахоўныя органы Азэрбайджану апячаталі бюро РС у Баку 27 сьнежня, пасьля ператрусу памяшканьняў і затрыманьня журналістаў. У той самы вечар улады таксама пачалі праводзіць ператрусы ў дамах супрацоўнікаў Радыё Свабода.