Сырыйскія ўлады гатовыя ўдзельнічаць у мірных перамовах па ўрэгуляваньні ўнутранага ўзброенага канфлікту ў гэтай краіне. Як паведамляюць заходнія агенцтвы, правядзеньне перамоваў заплянаванае на наступны месяц у Маскве.
Сырыйскае агенцтва SANA паведаміла са спасылкай на ананімную крыніцу ў міністэрстве замежных справаў, што ўрад Сырыі гатовы ўдзельнічаць у «папярэдняй кансультацыйнай сустрэчы ў Маскве», ідучы насустрач чаканьням тых грамадзян сваёй краіны, якія спрабуюць знайсьці выйсьце з крызісу.
МЗС Расеі заявіла на днях, што спадзяецца арганізаваць напрыканцы студзеня перамовы паміж прадстаўнікамі ўраду Сырыі і групоўкамі апазыцыі.