У расейскім горадзе Новасібірску сёньня невядомыя размалявалі ў колеры ўкраінскага сьцяга ваенную тэхніку, выстаўленую на манумэнце Славы.
Пра гэта перадае расейскае агенцтва ТАСС са спасылкай на Галоўнае ўпраўленьне Міністэрства ўнутраных спраў па Новасібірскай вобласьці. У паліцыі заявілі, што праводзіцца праверка.
Акрамя таго, як паведамілі прадстаўнікі Камуністычнай партыі Расеі, сёньня ж у Новасібірску жоўтай і сіняй фарбами размалявалі помнік Леніну.