Алесь Бяляцкі атрымае праваабарончую ўзнагароду імя Паўла Ўладковіча

Алесь Бяляцкі

Праваабаронца будзе ўганараваны амбудсмэнам Польшчы Ірэнай Ліповіч. Цырымонія ўганараваньня за абарону правоў чалавека адбываецца штогод ў польскім Сэнаце.

Як паведаміў Свабодзе Алесь Бяляцкі, на 10 сьнежня ён запрошаны ў Варшаву, дзе амбудсмэн Польшчы Ірэна Ліповіч мае надаць яму ўзнагароду імя Паўла Ўладковіча за працу на ніве абароны правоў чалавека.

Павел Уладкoвіч, у гонар якога заснавана ўзнагарода, — выдатны вучоны, юрыст і рэктар Кракаўскай акадэміі, які бараніў Польшчу і мясцовыя нехрысьціянскія плямёны ад Тэўтонскага ордэну, супрацьстаяў яго палітыцы гвалтоўнай хрысьціянізацыі.