Міністар замежных справаў Украіны Павел Клімкін паведаміў у Твітэры, што ён запрапанаваў весьці пасяджэньні аб’яднаньня ГУАМ (Грузія, Украіна, Азэрбайджан і Малдова) на ангельскай мове, а не на расейскай, і што гэтая прапанова сустрэла агульную падтрымку.
Украіна сёньня ачоліла ГУАМ.
«Пераймаю старшынства ў ГУАМ. Трэба напоўніць яго новым зьместам. Для пачатку я прапанаваў пасяджэньні весці на ангельскай, а не на рускай. Усе падтрымалі», – напісаў Клімкін у Твітэры.