Ужо сёньня, 20 лістапада: Дзень дзіцяці, кніжная навінка пра 1939 год і Беларусь

Бліц-агляд падзеяў дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Сёньня Міжнародны дзень дзіцяці. У 1959-м Генэральная асамблея ААН прыняла Дэклярацыю правоў дзіцяці.

У офісе выдавецтва «Галіяфы» (Менск, вуліца Валгаградзкая, 4а) прэзэнтацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «1939 год і Беларусь: забытая вайна». Пачатак а 19-й.

У менскай кнігарні «ЛогвінаЎ» (праспэкт Незалежнасьці, 37а) прэзэнтацыя дэбютнай кнігі Андрэя Лазуткіна «Палігон», першай беларускай аповесьці ў стылі «ост-мадэрн». У анатацыі паведамляецца, што гэта альтэрнатыўная гісторыя ў сучасным беларускім прачытаньні: страшная казка пра камісарыят «Остланд» узору 1959 году пасьля нямецкай перамогі над Сталінградам.

У Горадні ў галерэі Крыга а 18-й адкрыецца выстава стрыт-фатаграфій «Шум вуліц».

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1648 — вялікім князем ВКЛ і польскім каралём абралі Яна Казіміра (сына караля Жыгімонта III Вазы).

1930 — Янка Купала спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам.

1982 — у Менску адкрыўся першы музычны фэстываль «Беларуская музычная восень», які з таго часу праводзіцца штогод.

1985 — кампанія «Майкрасофт» упершыню прадставіла апэрацыйную сыстэму пад назваю «Windows» — Microsoft Windows 1.0.

У гэты дзень нарадзіліся:

1899 — беларускі пісьменьнік, перакладчык і крытык Міхась Клімковіч, першы старшыня Саюзу пісьменьнікаў БССР (1934-1939), аўтар тэксту Дзяржаўнага гімну БССР.

1901 — беларускі празаік, драматург, перакладчык і крытык Міхась Зарэцкі. Рэагаваў часопіс «Маладняк» (1926-1927), быў адным з ініцыятараў стварэньня літаратурнага аб’яднаньня «Полымя». У 1929-м быў выключаны з камуністычнай партыі за «праявы нацыянал-дэмакратызму». У 1936-м арыштаваны. 29 кастрычніка 1937 году расстраляны.

1902 — беларускі архітэктар Аляксандар Воінаў. Сярод яго менскіх прац — Палац піянэраў і школьнікаў, гатэль «Сьвіслач», будынак былога ЦК КПБ (цяпер — адміністрацыя прэзыдэнта).

1948 — беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц. Трагічна загінула ў 1988 годзе, выкінуўшыся з акна сваёй менскай кватэры.

1954 — беларуская гімнастка Антаніна Кошаль, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1972 году.

У гэты дзень памерлі:

1910 — расейскі пісьменьнік Леў Талстой.

1925 — польскі пісьменьнік і публіцыст Стэфан Жаромскі, часта званы «сумленьнем польскай літаратуры».

1950 — расейскі і беларускі публіцыст, крытык, журналіст і літаратар Леў Клейнбарт. Дасьледнік тэндэнцыяў і кірункаў беларускага літаратурнага руху. Першы біёграф Янкі Купалы.

1975 — гішпанскі дыктатар Франсыска Франка. Кіраваў краінаю з 1939 году да сьмерці ў 1975-м.

1998 — расейская палітычная дзяячка Галіна Старавойтава. Была застрэленая ў Санкт-Пецярбургу пры дасюль не да канца высьветленых абставінах.

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

20 лістапада 1929 адкрылася першая выстава Сальвадора Далі