Адзеньне Honar выйшла на fashion-подыюм

У межах найбуйнейшага ў Беларусі форуму дызайнэраў «Belarussian Fashion Week» адбылася дэбютная подыюмная дэманстрацыя брэнду Honar.

Пад лёзунгам «Honar pavinien być» маладая сямейная пара робіць лінію паўсядзённай сучаснай вопраткі, стылізаваную пад аўтэнтычныя беларускія вырабы. Павал Доўнар і Карына Адзесенка заяўляюць, што іх мэта — у спалучэньні сучаснай моды і нацыянальных традыцыяў. Уся вопратка — выключна ручной работы.

У калекцыі гэтага сэзону дэманструюцца кашулі з кароткімі і доўгімі рукавамі, майкі, сукенкі і торбачкі.