Гурт Dzieciuki затрыманы падчас здымкаў кліпа

Алесь Дзянісаў, вакадіст гурту

Пра гэта паведамляе парталу Tuzin.fm

«Нас зараз вязуць у РУУС Заслаўя. Затрымалі ўсіх музыкаў ды тых, хто дапамагаў нам у працы над кліпам, у тым ліку гісторыка Ігара Мельнікава. Усіх пасадзілі ў аўтазак, у любым момант могуць забраць тэлефон», — паведаміў Tuzin.fm вакаліст Dzieciuki Алесь Дзянісаў.

Усяго затрымана 15 удзельнікаў здымак. Міліцыянты палічылі здымкі кліпа за несанкцыянаванае шэсьце. Затрымалі на той падставе, што аніякіх дазваляльных папераў музыкі ня мелі.