Парашэнка будзе мець большасьць у Радзе

Пятро Парашэнка

Найбольшую колькасьць мандатаў у новым складзе Вярхоўнай Рады Ўкраіны атрымае «Блёк Пятра Парашэнкі».

Пра гэта сёньня перадае «Інтерфакс» са спасылкай на старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Міхаіла Ахендоўскага.

На першае месца прэзыдэнцкі блёк вывелі шматлікія перамогі ў аднамандатных акругах. Паводле папярэдніх дадзеных, у «Блёка Пятра Парашэнкі» у парлямэнце будзе 132 крэслы. А ў «Народнага фронту» Арсэня Яцанюка — 82.