«Жыцьцё ў праўдзе» Вацлава Гаўла па-беларуску ў Празе

15 лістапада ў Беларускай клюбоўні ў Празе адбудзецца прэзэнтацыя кнігі выбраных эсэ Вацлава Гаўла «Жыцьцё ў праўдзе», якая нядаўна пабачыла сьвет у выдавецтве «Логвінаў», а таксама ўсёй серыі «Чэская калекцыя», у якой выйшла ўжо 9 кнігаў.

Пра тое, як узьнікла і як разьвіваецца «Чэская калекцыя», як вялася праца над беларускімі перакладамі твораў Гаўла, Доўскавай, Вівэга, Бонды, Андранікавай і іншых аўтараў, распавядуць стваральнік і кіраўнік сэрыі Сяргей Сматрычэнка, перакладчыкі Вераніка Бяльковіч і Макс Шчур.