Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Антоніё Гуцьерас назваў сытуацыю, у якой больш за 10 мільёнаў чалавек у сьвеце не маюць грамадзянства, абсалютна недапушчальнай.
Паводле слоў вярхоўнага камісара ААН, асобы без грамадзянства ня могуць атрымаць належнага мэдычнага абслугоўваньня, адукацыі, а таксама ня маюць права голасу.
Прадстаўнік ААН таксама адзначыў, што адсутнасьць грамадзянства прымушае людзей «адчуваць менавіта толькі сваё існаваньне злачынствам».
На думку Антоніё Гуцьераса, сытуацыю можна выправіць супрацоўніцтвам з урадамі ў гэтым пытаньні, якія варта было б пераканаць пасля пэўнай працэдуры ўсё-такі надаваць такім людзям грамадзянства.