Белы дом не прызнае вынікі выбараў, якія ладзяць прарасейскія сэпаратысты

Украінскі блёкпост каля Горлаўкі

Белы дом асудзіў пляны правядзеньня галасаваньня на ўтрыманай сэпаратыстамі тэрыторыі на ўсходзе Ўкраіны.

Прэс-сакратар Рады па нацыянальнай бясьпецы пры прэзыдэнце ЗША Бэрнадэт Міэн заявіла, што галасаваньне будзе праведзенае ў парушэньне канстытуцыі Ўкраіны і дамоўленасьцяў аб спыненьні вагню, дасягнутых у Менску ў верасьні. Злучаныя Штаты не прызнаюць вынікі галасаваньня, якое яны лічаць незаконным і заклікаюць міжнародную супольнасьць зрабіць гэтаксама.

Вашынгтон, як заявіла прэс-сакратар Рады па нацыянальнай бясьпецы, перасьцярог Маскву ад спробаў скарыстацца вынікамі гэтага галасаваньня ў якасьці падставы для ўвядзеньня сваіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны.