Авіякампанія Lufthansa пачатку распрацоўку адмысловай мадыфікацыі самалёта для транспартаваньня пацыентаў зь ліхаманкай Эбола. Чакаецца, што самалёты павінны быць гатовыя да сярэдзіны лістапада. Пра гэта паведаміла ў суботу газэта Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.
Нямецкія лекары-добраахвотнікі адправяцца ў наступным месяцы ў Заходнюю Афрыку, дзе будуць дапамагаць у барацьбе з распаўсюджваньнем Эболы. Урад Нямеччыны рыхтуецца выкарыстоўваць новыя самалёты для дастаўкі сваіх грамадзян на радзіму ў выпадку іх заражэньня вірусам Эболы.
У цяперашні час ФРГ арэндуе ў ЗША самалёты для транспартаваньня хворых на небясьпечнае захворваньне. Гэта самалёты Gulfstream III, якія належаць амэрыканскай кампаніі Phoenix Air.