Эканамічны нобэль за досьледы рынку і рэгуляваньня

Сёлетнюю «Прэмію памяці Альфрэда Нобэля» па эканоміцы атрымаў францускі эканаміст Жан Ціроль з Унівэрсытэту ў Тулюзе за свой аналіз сілы рынку і рыначнага рэгуляваньня.

Гэтую прэмію, якая Швэдзкай Акадэміяй была прыраўнаная да пяці прэмій, арыгінальна названых у тэстамэнце Альфрэда Нобэля, заснаваў ў 1968 годзе Дзяржаўны банк Швэцыі.