У Данецку адбыўся мітынг супраць кіраўніка ДНР Аляксандра Захарчанкі

Аляксандар Захарчанка

12 кастрычніка на цэнтральную плошчу ў Данецку выйшла каля 50 прыхільнікаў «Наваросіі», якія патрабавалі распачаць наступ на Марыюпаль, паведамляе uapress.info.

А таксама патрабавалі адхіліць ад пасады Аляксандра Захарчанку, які ўзначальвае «ДНР».

Паводле мітынгоўцаў, прадстаўнікі ўраду «ДНР» здрадзілі ідэі «Наваросіі», а Захарчанка «прадаўся Ўкраіне», калі падпісаў дамову аб перамір’і ў Менску.

Пратэстоўцы заклікалі адмяніць выбары ў «ДНР», якія павінны адбыцца 9 лістапада. Замест плебісцыту, на якім будзе абірацца кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі, прыхільнікі «Наваросіі» прапануюць распачаць баявыя дзеяньні ў кірунку Марыюпаля.