У Празе адбылася акцыі супраць «прарасейскай палітыкі» ўрада Чэскай рэспублікі, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Чэскія і ўкраінскія актывісты, якія выступілі на цэнтральнай плошчы ў Празе, заклікалі чэскі ўрад больш актыўна падтрымліваць Украіну. У акцыі прынялі ўдзел вядомыя чэскія палітыкі.
Да падтрымкі Ўкраіны эўрапейцаў заклікаў экс-міністар замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг:
«Усе эўрапейскія краіны павінны падтрымліваць Украіну, якая зараз стаіць на абароне сваёй свабоды. Вось чаму мы павінны яе падтрымліваць».
«На жаль, на самым высокім узроўні ў нас у Расейскай Фэдэрацыі бачаць союзьнікаў. Гэта тычыцца нават нашага прэзыдэнта і нашага прэм’ер-міністра», — сказаў чэскі эўрадэпутат Ярамір Штэніна.
Удзельнікі прайшлі маршам да будынка ўрада Чэхіі, абмінуўшы пікет прарасейскіх актывістаў праскага Антымайдана.