У Менску на сядзібе ТБМ адбудуцца заняткі гістарычнай школы «Гісторыя ў падзеях і малюнках» з Алегам Трусавым. Пачатак а 18-й 30.
У Менску ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адкрыецца выстава «Sense of Place. Сучасная латыская фатаграфія», у якой бяруць удзел тры сучасных латыскіх фатографы — Арніс Балкус, Рэйніс Хофманіс і Алніс Стакле. Кожны з удзельнікаў экспазыцыі спрабуе знайсьці знакі ў латыскім пэйзажы, якія характарызуюць іх родную зямлю. Адкрыцьцё а 16-й гадзіне.
На Міжнародным тэатральным фэстывалі «Тэарт» будзе паказаны спэктакль «Ставангер» (PULP PEOPLE) Ліепайскага тэатру з Латвіі (рэжысэр Канстанцін Багамолаў). Менск. Палац культуры МАЗу. Пачатак а 19-й гадзіне.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1788 — распачаўся Чатырохгадовы Сойм.
1927 — у Нью-Ёрку адбылася прэм’ера першага гукавога фільма («Сьпявак джаза»).
1941 — гітлераўцы расстралялі ў Клецку блізка 4 тысячы габрэяў.
1953 — з галоўнага канвэеру Менскага трактарнага заводу сышоў першы сэрыйны трактар «Беларусь».
У гэты дзень нарадзіліся:
1876 — Ян Булгак, фотамастак і этнограф.
1887 — Ле Карбюзье, францускі архітэктар.
1908 — Алесь Мілюць, заходнебеларускі паэт
1914 — Тур Хэердал, нарвэскі падарожнік і навуковец, дасьледнік культуры і паходжаньня розных народаў сьвету.
«Навучыцца пісаць лёгка, вынайсьці пісьменнасьць цяжка».
Тур Хэердал
У гэты дзень памерлі:
1677 — Альбэрт Каяловіч, беларускі пісьменьнік, палеміст, гісторык.
1809 — Францішак Бялінскі, генэрал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асьветнік, пэдагог, прыхільнік усеагульнай адукацыі. 1929 — Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца. 1998 — Ралан Быкаў, савецкі актор.
З Календара Бахарэвіча: Калі чалавек ня мае асаблівых талентаў — ён ідзе ў кантралёры. Або ў герастраты. Або ў Тэапомпы.