За суткі расейскія войскі і баевікі 4 разы штурмавалі аэрапорт у Данецку

А 6-й раніцы пачаўся новы масіраваны наступ на пазыцыі ўкраінскіх войскаў, якія з траўня ўтрымліваюць аэрапорт Данецка.

За мінулыя суткі расейскія войскі і прарасейскія баевікі спрабавалі 4 разы ўзяць штурмам аэрапорт у Данецку. Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрый Тымчук:

«4 разы расейска-тэрарыстычныя войскі спрабавалі штурмаваць аэрапорт» Данецк". Усе атакі адбітыя, праціўнік панёс істотныя страты".

У 6.00 пачаўся новы масіраваны наступ на пазыцыі ўкраінскіх войскаў, якія разьмешчаныя ў аэрапорце Данецка.

Паводле Тымчука, за мінулыя суткі зафіксавана больш за 30 абстрэлаў баявікамі пазыцый ўкраінскіх войскаў. Абстрэлы ажыцьцяўляліся з танкаў, мінамётаў, ствольнай артылерыі, Ракетных сыстэм залпавага агню і стралковай зброі. Учора Кіеўскі раён Данецка падвергнуўся масіраванаму абстрэлу, у выніку чаго былі ахвяры сярод мірных жыхароў, паведамляе УНІАН.