Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун вітаў важную і канструктыўную ролю, якую адыгрывае Менск у дыпляматычных намаганьнях па ўрэгуляваньні крызысу ва Ўкраіне.
Пра гэта паведамляе прэсавая служба Пан Гі Муна, пішучы пра сустрэчу кіраўніка ААН з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам у Нью-Ёрку 21 верасьня.
Прэсавая служба таксама адзначыла, што Пан Гі Мун падзякаваў спадару Мясьніковічу за гасьціннасьць Беларусі ў дачыненьнні да бежанцаў з Украіны.