«Марш міру» ў Кіеве: Наша зброя — гэта мір (ВІДЭА)

Your browser doesn’t support HTML5

«Акрамя мовы зброі ёсьць і мова словаў» – удзельнікі «Маршу міру» ў Кіеве

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся ў цэнтры Кіева з нагоды Міжнароднага дня міру.

З-за ўмоваў надвор’я ў сталіцы арганізатары вырашылі не праводзіць марш і абмежавацца мітынгам. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках плякаты з надпісамі «Наша зброя — гэта мір», «Ракеты павінны быць касьмічныя, а не тактычныя», «Рукі прэч ад Украіны» і іншыя.

Арганізатары акцыі заявілі, што іх мэта — нагадаць, што «акрамя мовы зброі ёсьць і мова слоў». Паводле зьвестак карэспандэнта Радыё Свабода, амаль палова з удзельнікаў былі дзеці, якія малявалі карціны і чыталі вершы.

«Маршы міру» працягваюцца ў нядзелю ў розных гарадах і краінах. Адзін са шматлікіх праходзіць у Маскве: яго арганізатары заяўляюць пра амаль 40 000 удзельнікаў.