Абама: Войскі ЗША ня будуць ваяваць у Іраку

Курдзкія вайскоўцы абстрэльваюць пазыцыі групоўкі Ісламская дзяржава каля гораду Масул 16 верасьня.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што амэрыканскія войскі ня будуць удзельнічаць у баявых дзеяньнях у Іраку.

Абама сказаў, выступаючы ў штабе Цэнтральнага камандаваньня войскаў ЗША ў Флорыдзе 17 верасьня: «Амэрыканскія войскі, якія былі разгорнутыя ў Іраку, ня маюць і ня будуць мець баявой задачы.»

Абама таксама заявіў, што больш за 40 краін прапанавалі дапамогу ў стварэньні кааліцыю супраць экстрэмісцкай групы Ісламская дзяржава (IS).

Заява Абамы зьявілася пасьля таго як кіраўнік аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў генэрал Марцін Дэмпсі сказаў, што некаторыя амэрыканскія дарадцы ЗША маглі б далучыцца да іракскіх сілаў ў змаганьні з IS.

16 верасьня Дэмпсі заявіў у сэнацкім камітэце па ўзброеных сілах, што Абама будзе ацэньваць кожную сытуацыю індывідуальна, перш чым вырашыць, калі амэрыканскія ваенныя дарадцы будуць удзельнічаць у баявых дзеяньнях у Іраку.

У адказ на заяву Дэмпсі, новы прэм’ер-міністар Іраку Хайдар аль-Абадзі заявіў 17 верасьня, што ў змаганьні яго краіны супраць IS няма ані патрэбы ані жаданьня ўдзелу замежных наземных войскаў.