Шайгу абвінаваціў Украіну ў падзеньні малайзійскага «Боінга»

«Катастрофа адбылася ў паветранай прасторы Ўкраіны, якая нясе поўную адказнасьць за тое, што адбылося», — заявіў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Пра гэта паведамляе расейскі рэсурс РИА-Новости.

На думку расейскага чыноўніка, катастрофы б не адбылося, калі б украінскія ўлады вырашалі свае праблемы без дапамогі войска.

«Боінг-777» Малайзійскіх авіялініяў пацярпеў катастрофу 17 ліпеня 2014 году над тэрыторыяй, якую кантралююць прарасейскія сэпаратысты. Загінула 298 чалавек.