Суд над Юрыем Рубцовым пачнецца 16 верасьня

Юры Рубцоў

Грамадзкага актывіста з Гомеля абвінавачваюць у абразе судзьдзі.

Працэс пачнецца а 15 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

28 красавіка ў судзе Савецкага раёну Менску разглядалася адміністратыўная справа Юрыя Рубцова, які быў затрыманы падчас «Чарнобыльскага шляху». Акцыя была дазволеная ўладамі. Працэс вёў судзьдзя Кірыл Палулех, які абвінаваціў Юрыя Рубцова ў абразе, пасьля чаго была ўзбуджаная крымінальная справа.

Артыкул 391 «Абраза судзьдзі або народнага засядацеля» прадугледжвае ў якасьці пакараньня штраф, папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін ад трох да шасьці месяцаў ці абмежаваньне волі на тэрмін да трох гадоў.