Луганскія і Данецкія рэгіёны мусяць застацца ўкраінскімі

Законапраэкт пра асаблівы статус асобных рэгіёнаў Данецкай і Луганскай абласьцёў будзе ўнесены ў парлямэнт на наступным тыдні.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка — перадае Інтэрфакс-Украіна

Па словах прэзыдэнта, дакумэнт мусіць забясьпечыць «мірнае вяртаньне адпаведных тэрыторый пад украінскі суверэнітэт». «Ніякія ЛНР і ДНР у менскім пратаколе не згадваюцца», — заявіў Пятро Парашэнка.

«Мы кажам пра тое, што законапраект Украіны пра часовы парадак мясцовага самакіраваньня ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцёў прадугледжвае дакладна статус гэтых рэгіёнаў у складзе Ўкраіны».