Няма ніякіх прыкметаў, што аварыя авіялайнэра была выкліканая тэхнічнай няспраўнасьцю машыны або дзеяньнямі экіпажу.
Пра гэта гаворыцца ў папярэдняй справаздачы сьледчай камісіі, якая зьявілася сёньня на сайце Рады бясьпекі Нідэрляндаў.
Справаздача не дае дакладнейшага вызначэньня «аб’ектаў высокай энэргіі», якія пашкодзілі пасажырскі самалёт і спрычынілі сьмерць 298 чалавек.
Да сярэдзіны жніўня міжнародная каманда з 25 сьледчых працавала ва Ўкраіне, затым для складаньня справаздачы яны перамясьціліся ў Гаагу. Публікацыя справаздачы сьледчай камісіі неаднаразова адкладалася, паколькі расьсьледаваньне абцяжарвала сытуацыя ў рэгіёне катастрофы і доўгі час не было магчымасьці пераправерыць усе крыніцы інфармацыі. Камэнтатары выключаюць палітычныя матывы затрымкі з публікацыяй.
Поўная справаздача мае быць гатовая на працягу году пасьля трагедыі.