1 верасьня спаўняецца 45 гадоў гурту «Песьняры». З гэтай нагоды партал Tuzin. fm, кампанія «Будзьма беларусамі» і фонд «Вяртаньне» прадстаўляюць праект-прысьвячэньне «Re: Песьняры».
Задума праекту ў тым, каб паказаць наколькі паўплывала музыка «Песьняроў» на новае пакаленьне беларускіх музыкантаў. Таму ў ім бяруць удзел прадстаўнікі самых розных стыляў, ад джазу і авангарду да рэп-музыкі і індзі-року. У асноўным гэта гурты, якія пачалі працу ўжо ў новым стагодзьдзі.
Жывая прэзэнтацыя праекту пройдзе ў клюбе «Re: Public» 12 верасьня.
Прадмову да праекту напісаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў. У свой час ён прысьвяціў заснавальніку «Песьняроў» Уладзімеру Мулявіну адзін з разьдзелаў у кнізе «Імёны Свабоды».