Аляксандар Хадакоўскі, адзін зь лідэраў «ДНР», камандзір батальёну «Ўсход», які ўлады Ўкраіны лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй, адказвае на пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода Андрэя Бабіцкага.
Гутарка — пра лёс ваеннапалонных, цану гарадзкіх баёў, ваенную таямніцу і прапаганду, расейскія войскі на тэрыторыі Ўкраіны, пра дружбу беларускага, расейскага і ўкраінскага народаў, пра агентуру праціўніка і нядобранадзейных асобаў, пра абстрэлы Данецку, пра ролю Расеі і пазыцыю Пуціна, пра прычыны канфлікту, ці будзе наступ на Херсон і Запарожжа.