Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным па тэлефоне вынікі Менскага саміту

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным адбылася 30 жніўня, паведамляе прэс-служба беларускага лідэра.

Кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі вынікі Менскага саміту, гуманітарную сытуацыю ва Украіне, а таксама эканамічную тэматыку.

30 жніўня адбылася таксама тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і са старшынём ураду РФ Дзьмітрыем Мядзьведзевым.