Аляксандр Захарчанка, лідэр прарасейскіх сэпаратыстаў у Данецку, пагадзіўся выпусьціць ўрадавыя ўкраінскія войскі з акружэньня пасьля таго, як прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заклікаў «апалчэнцаў» адкрыць «гуманітарны калідор».
Захарчанка заявіў, што яго сілы зробяць гэта пры ўмове, калі ўкраінскі бок здасьць сваю зброю.