У Кіеве патрабуюць падтрымкі аточаным батальёнам

Каля будынку Генэральнага Штабу Узброеных сілаў Украіны адбыўся мітынг з патрабаваньнямі падтрымкі добраахвотным батальёнам на Данбасе.

Каля 2 тысяч мітынгоўцаў перакрылі Паветрафлёцкі праспэкт і выставілі ўльтыматыўныя патрабаваньні да кіраўніцтва Генштабу.

Пасьля мітынгу калёна пратэстоўцаў пайшла праз цэнтар гораду да Адміністрацыі прэзыдэнта.