«Амбасовішча» зайграе 10-ты раз. Відэатрансьляцыя

Сёньня а 17-й гадзіне стартуе фэстываль беларускай музыкі «Амбасовішча-2014», які традыцыйна ладзіць амбасада ЗША ў Беларусі на сваёй тэрыторыі. Глядзіце відэа з фэсту на нашым сайце.

Возьмуць удзел гурты Re1ikt, Navi, Час Speak, 2Morrow2Late, Step Hall, Terrakod, Landau і NGe.

Прагаласаваць за лепшых выканаўцаў фэсту можна на старонцы амбасады ў Фэйсбуку, паставіўшы лайк пад адпаведным фатаздымкам.

Відэатрансьляцыя

Сёлета фэстываль «Амбасовішча» пройдзе 10-ты раз. У якасьці гасьцей на яго традыцыйна запрашаюць вядомых беларускіх грамадзкіх і культурных дзеячаў, палітыкаў і журналістаў.