Парашэнка пагаварыў з Пуціным

Пасьля перамоваў у трохбаковым фармаце адбылася сустрэча прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна і Пятра Парашэнкі. Яе падрабязнасьці пакуль не падаюцца.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з дэлегацыяй пакінуў Палац незалежнасьці, дзе праходзілі перамовы ў фармаце Мытны саюз-Украіна-ЭЗ, перадае карэспандэнт РИА Новости.

Прэсавы сакратар украінскага прэзідэнта Сьвятаслаў Цаголка адмовіўся камэнтаваць вынікі перамоваў і адзначыў, што ў сераду яны ня будуць працягвацца. “Мы выяжджаем”, - сказаў сьпікер кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, перадае "Украінская праўда".