Парашэнка прыляцеў на саміт першым

Пятро Парашэнка

Аб 11.20 «Airbus» прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі прызямліўся ў менскім аэрапорце, яго сустракалі хлебам сольлю і ганаровай вартай.

Зь беларускага боку госьця сустракаў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы. Не зрабіўшы ніякіх заяваў, Парашэнка сеў у пасольскую машыну і зьехаў.