Украіна: Ленінапад працягваецца. На чарзе Севераданецк

У вызваленым украінскім войскамі ад прарасейскіх баевікоў горадзе Севераданецку дэмантавалі помнік Леніну.

Відэа з гэтай падзеяй распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках.

Помнік Леніну прывязалі да трактара Т-150 і звалілі. Хто выступіў ініцыятарам дэмантажу помніка пакуль не вядома.

Як відаць з малюнка з вэб-камеры ў Севераданецку, на месцы Леніна цяпер усталяваны сьцяг Украіны.