Сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі не пакінулі Расеі магчымасьці незаконна даставіць свой гуманітарны груз па кантраляванай баевікамі тэрыторыі.
Украінскія вайскоўцы ў зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе ўзялі пад кантроль ўчастак трасы каля Луганска, такім чынам зрабіўшы немагчымай дастаўку гуманітарнага грузу з Расеі незаконным шляхам.
Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў, каардынатар групы «Інфармацыйнае супраціў» Дзьмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.
«Агнявы кантроль сіламі Антытэрарыстычнай апэрацыі ўчастка трасы М-04 блізу Луганска робіць немагчымай дастаўку ў гэты населены пункт „гуманітарнай дапамогі“ з Расеі, у выпадку, калі РФ рашыцца незаконна завозіць яе па кантраляванай баевікамі тэрыторыі, груба праігнараваўшы патрабаваньні Чырвонага Крыжа, Украіны і міжнароднай супольнасьці», — піша ён.
Экспэрт падкрэсьлівае, што гэтым выкліканыя патрабаваньні Масквы ад украінскіх уладаў спыніць баявыя дзеяньні ў дадзеным раёне, і застаецца незразумелым, на якой падставе Кіеў павінен выконваць гэтыя патрабаваньні.