Міністар унутраных спраў Арсен Авакаў распарадзіўся адзначыць Мікалая Беразавога і яго забітага паплечніка дзяржаўнай узнагародай за праяўленую мужнасьць і сьмеласьць на вайне з сэпаратыстами.
У баі пад Ілавайскам Данецкай вобласьці загінуў баец «Азова», муж журналісткі Тацяны Чарнавол Мікалай Беразавой.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў дарадца міністра МУС Антон Герашчанка.
«Некалькі гадзін назад пад горадам Ілавайскам у баі загінуў сьмерцю мужных Герой Украіны баец батальёну міліцыі спэцпрызначэньня „Азоў“, муж Тацяны Чарнавол — Мікалай Беразавой», — ідзе гаворка ў паведамленьні. Таксама Герашчанка паведаміў, што загінуў яшчэ адзін баец батальёну.
«Разам зь Мікалаем загінуў яшчэ адзін баец батальёну „Азоў“, імя якога вызначаецца. У раёне бою цяпер не працуе сувязь», — гаворыцца ў паведамленьні.
«Не зайздрошчу я таму снайпэру, які забіў Мікалая», — падсумаваў Герашчанка.