Затрыманыя ў Расеі ўкраінскія вайскоўцы вярнуліся ва Ўкраіну

Украінскія вайскоўцы нясуць свайго параненага сябра 31 ліпеня 2014. Ілюстрацыйнае фота

Пяцёра ўкраінскіх афіцэраў, затрыманых у Растоўскай вобласьці 4 жніўня, мінулай ноччу вярнуліся на радзіму.

Раней Растоўскі абласны суд да 7 кастрычніка арыштаваў украінскіх вайскоўцаў па падазрэньні ва ўжываньні забароненых сродкаў вядзеньня вайны. Напярэдадні вайскоўцы былі вызваленыя з-пад варты. Прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі заявіў, што ўкраінскія афіцэры не зьдзяйсьнялі злачынстваў супраць мірнага насельніцтва.

4 жніўня больш за 400 украінскіх салдатаў і афіцэраў пасьля працяглага абстрэлу адступілі на тэрыторыю Расеі. Неўзабаве амаль усе яны вярнуліся ва Ўкраіну, пяцёра былі затрыманыя расейскімі органамі правапарадку.