У Тэгеране пры ўзьлёце разьбіўся пасажырскі самалёт

Міжнародны аэрапорт у Тэгеране

Загінулі больш за 40 чалавек

У Тэгеранскім аэрапорце Мехрабад сёньня раніцай пры ўзьлёце пацярпеў катастрофу грамадзянскі самалёт, загінулі больш за сорак чалавек. Пра гэта паведаміла іранскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва.

Самалёт авіакампаніі «Таба» накіроўваўся ў горад Табас на ўсходзе краіны. На месцы падзеньня працуюць пажарныя і пошукава-выратавальныя брыгады.