У Кіеве разьбіраюць Майдан

Камунальнікі Кіева ў чацьвер раніцай у суправаджэньні міліцыянераў пачалі разьбіраць барыкады і намёты на плошчы Незалежнасці. Прыбіраюць намёты з боку гатэлю «Казацкая», ля Дома прафсаюзаў і ўздоўж Хрышчаціка.

Міліцыя праводзіць апісаньне маёмасьці з ужо разабраных намётаў.

Майданаўцы забарыкадаваліся на тэрыторыі гарадка і падпалілі шыны. Яны ўзброіліся палкамі і шчытамі.

Міліцыя пакуль не ўмешваецца ў сытуацыю. Некаторыя міліцыянэры ўзброеныя аўтаматамі. Да Майдану працягваюць пад’яжджаць грузавікі. Пакуль працягваецца сварка паміж камунальнікамі і актывістамі, са сцэны Майдану заклікаюць жыхароў Кіева ўстаць на абарону актывістаў.

У пачатку ліпеня генэральны пракурор Віталь Ярэма даручыў кіраўніцтву МУС і СБУ прыняць меры па вызваленьні цэнтральнай часткі Кіева. Міністар унутраных спраў Арсен Авакаў таксама заяўляў, што Майдан у цяперашнім выглядзе існаваць не можа.

Пра намер «разабраць» Майдан неаднаразова заяўляў і мэр Кіева Віталь Клічко.

Your browser doesn’t support HTML5

Бойкі на Майдане