Пратэстоўцы блякавалі канцэрт Ані Лорак у Адэсе

Your browser doesn’t support HTML5

Дзясяткі пратэстоўцаў паспрабавалі заблякаваць канцэрт украінскай сьпявачкі Ані Лорак у Адэсе 3 жніўня.

Актывісты нацыяналістычнай партыі «Свабода» партыі і «Правага сэктару» сабраліся каля месца да пачатку шоў, вінавацячы сьпявачку ў «антыўкраінскіх паводзінах». Адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, некалькі чалавек былі застрыманыя, а канцэрт скончыўся раней за плянаваны час.

Ані Лорак выклікала абурэньне шмат каго з украінцаў тым, што падчас украінска-расейскага канфлікту атрымала ў Маскве музычную прэмію тэлеканалу RU.TV, а таксама заплянавала канцэрты у анэксаваным Расеяй Крыме.